Слава “Паўночных Афінаў” пасьля сьмерці гаспадара паціху пачала згасаць. Залесьсе перайшло ў спадчыну сыну Ірэнеушу Агінскаму (1808-1863), які жыў тут са сваёй маці. Сюды прыязджалі Амелія, Эма і Іда са сваімі сем’ямі.

1838, 15 жніўня – прыезд ў Залессе Іды Кубліцкай з 4-х гадовым сынам Каролекам на імяніны княгіні Агінскай. У гэты дзень тут гасьцявалі гаспадары суседніх маёнткаў, святочны абед быў ў аранжэрэі, а ўвечары была ілюмінацыя (фейерверк) ў парку і “Дажынкі” ў Ратондзе (ў “Лесе Міхала”).

Іда Агінская (Кубліцкая). Копію з партрэта невядомага мастака выканала Амелія Высоцкая ў 1875 г.
Здароўе ўдавы Агінскай патрабавала лячэньня (яна хварэла артрытам) і яна ездзіла на курорт ў Друскенікі.
1843 – Марыя дэ Нэры Агінская з-за дрэннага стану здароўя з’язджае ў Італію і там памірае ў 1851г. Пахавана ў
г. Піза.Ірэнеуш Агінскі
, пасьля сьмерці маці, пераносіць сваю рэзідэнцыю ў Рэтаў (зараз ў Летуве), дзе будзе новае мястэчка, касьцёл і палац.
Залесьсе на тапаграфічная мапе 1850 г.

Рэтаў. Сядзіба Ірэнеуша Агінскага. Мал. Напалеона Орды
Ад другога браку з Вольгай Каліноўскай (першы ў 1845г., быў зь яе сястрой Юзэфай) князь Ірэнеуш меў сыноў Багдана Міхала (1848-1909) і Міхала Мікалая (1850-1902).
Багдан Агінскі (1848-1909); Міхал Мікалай Агінскі (1850-1902)
(на жаль, даведкаў аб патомстве дзяцей
ад першага шлюбу М. К. Агінскага з Ізабэлай зь
Лясоцкіх мы ня маем). Далей вернемся да падзей “гісторыі
сядзібы” ў Залесьсі.






20-е гады ХХст.
– маёнтак і сядзіба Агінскіх пераходзіць польскаму зямельнаму банку. Ў канцы 20-х г. землі, стаў і млын сядзібы набылі браты Кабчынскія (прыехалі з Расеі), а маёнтак з паркам набыла Марыя Жэброўская (жыла ў Варшаве). Апошняя правяла капітальны рамонт маёнтка і зрабіла зь яго прыватны летні пансіянат, куды прыязджалі на адпачынак зь Вільні і Варшавы. Ў палацы была зала, якая звалася “кампазітарская”. Яшчэ ў 1934г. ў парку стаяла альтанка Амеліі.
Альтанка Амеліі. Фота 1934 г.
У час II-й Сусьветнай вайны тэрыторыя Заходняй Беларусі (якая належала Польшчы) была "далучана" (пасьля 17 верасня 1939г.) да СССР.
1939 – 1941 –
ў былым палацы Агінскіх разьмешчаны “Дом адпачынку”, дзе адпачывалі жыхары Менску. Напэўна ў гэты час, на месцы часткі ангельскага парку з’явіўся сад.Па ўспамінах старога жыхара Г. Казлоўскага (1928г.н.), аб пачатку Айчыннай вайны адпачываючыя даведаліся, калі глядзелі ў двары, каля палаца кінафільм “Чапаеў”.
Пасьля вайны “Дом адпачынку” аднавіў сваю дзейнасьць.
1961 –
“Дом адпачынку” ператвораны ў “Дом для прэстарэлых”.1977 –
тэрыторыя сядзібы і маёнтак перарадзены на баланс Смаргоньскаму сілікатнаму (цагельнаму) заводу.1979 –
новы ўладальнік дае заказ на рэстаўрацыю сядзібы і прыстасаваньне яе пад прафілакторый (аўтар праекта рэстаўрацыі Л. Іванова).
Сядзіба Агінскіх у Залесьсі. Праект рэстаўрацыі, арх. Л. Іванова
Ў час пачатку рэстаўрацыі ў цэнтральнай зале палаца зьнік апошні камін з рэльефнай кафлі.
1990 –
першае правядзеньне сьвята ў залескім маёнтку “Агінскаму – 225 гадоў”.1992 –
адрэстаўравана і пачала дзейнічаць для залескай парафіі каплічка Агінскага.1995 – 31 жніўня
залескую сядзібу наведаў амбасадар Італіі ў Рэспубліцы Беларусь – сп. Жан Лука Берценета.(з часоў “Паўночных Афінаў” ў Залесьсі гэта быў ўжо другі дыпламат – першым быў Агінскі).
1996 красавік
– адкрыцьцё мемарыяльнай дошкі (скульптар В. Янушкевіч) ў Італіі, ў Фларэнцыі на доме, дзе жыў М. К. Агінскі. Гэта адбылося дзякуючы намаганьням і пры ўдзеле П. Краўчанкі – міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь.
Мемарыяльная дошка. Скульптар В. Янушкевіч
Былая сядзіба Агінскіх пераходзіць ў падпарадкаваньне Міністэрства культуры – Аб’яднаньню літаратурных музеяў. Плануецца стварыць тут музей Агінскіх і школу мастацтваў для дзяцей Залесься.
Чэрвень
– настаўнікі і вучні Залесься (тэатральная студыя “Альтанка” наведалі радзіму Агінскага – м. Гузаў (Польшча), пры фінансавай падтрымцы Бел. Фонда Сораса.Верасень
– ксёндз П. Станяк, настаўнікі і вучаніцы Гузава наведалі Залесьсе.1996 – 1997 –
прыезд ў Залесьсе нашчадкаў Агінскага - сп. Анджэя Залускага (96г.) і сп.сп. Іва і Памэлы Залускіх (97г.). Гэтыя прыезды адбыліся дзякуючы амбасадару Рэспублікі Беларусь ў Англіі Ул. Шчаснаму.Два беларускія дыпламаты – П. Краўчанка і Ул. Шчасны ўзнаўляюць памяць аб Агінскім і культурныя сувязі паміж Рэспублікай Беларусь і Еўропай.
1998 верасень
– адкрыцьцё помніка Агінскаму ў Гузаве, на якое былі запрошаны жыхары Залесься і Смаргоні. Выдадзена кніжка гузаўскага сьвятара сп. П. Станяка “Клеафас Міхал Агінскі”.2000 –
вучні з Залесься і Смаргоні (студыя “Альтанка”) запрошаны ў Італію (італьянскім фондам “L’ARCA”), дзе наведваюць ў Фларэнцыі (25 ліпеня), ў пантэоне Санта Крочэ, месца пахаваньня князя Міхала Клеафаса Агінскага.
Тэатральна-музычная студыя "Альтанка" (Залесьсе, Смаргонь). 24.IX.2000
Гэтая спроба распавесьці (і даведацца) пра асобу князя Агінскага, яго род і памяць аб ім, напэўна, не будзе мець заканчэньня. Яна толькі невялікая (аматарская) старонка ў шэрагу існуючых (і будучых) “сур’ёзных” дасьледаваньняў. Таму мы не будзем ставіць кропку, а, запрашаючы іншых, цікаўных да гэтай тэмы, паставім шматкроп’е – як “крокі памяці” аб АГІНСКІМ У ЗАЛЕСЬСІ…

Алея да маёнтка М.К. Агінскага ў Залесьсі
Р. S. А ў Залесьсе, 25 верасьня, на свята ўгодкаў М. К. Агінскага, з’едуцца людзі цікаўныя да мінуўшчыны свайго краю. Будзе гучаць музыка, творы князя Міхала і акцёры дзіцячай тэатральнай студыі “Альтанка” будуць сьпяваць для гасцей:“Пра мінулыя стагодзі хочам даведацца мы,
Пра учынкі і падзеі – як нашы продкі жылі.
У кожным з нас жыве былое – з тых мінулых часоў,
З тых памылак і здабыткаў продкаў, братоў, землякоў.
Хто мінуўшчыну шануе, ведае яе,
Той не згубіць, захавае карані свае!
Дрэва без карэньняў гіне – мёртвае яно,
Без сваіх карэньняў дрэва – гэта бервяно…”
СЬПІС ВЫКАРЫСТОЎВАЕМАЙ ЛІТАРАТУРЫ
(Select Bibliography)