АГІНСКІ Ў ЗАЛЕСЬСІ
1802. Красавік
Як піша Агінскі ў сваіх мемуарах, ён выехаў на сталае жыцьцё ў Залесьсе 28 красавіка. Ехаў ён сюды ўжо як уладальнік Залесься, таму што, напэўна, меў на руках указ цара (цытаты зь яго дадзены на мове арыгінала): “… апреля 15 числа за собственноручным Его Величества подписанием”, дзе канстатавалася, што “… Литовский кухмистр князь Ксаверий Огинский, владея знатным именем в Минской и Литовской губерниях, по крайней его слабости здоровья и старости лет [князю было ў той час 60 гадоў – аўт.], управлять оным сам собой не в состоянии, … происходят разные упущения и безпорядки, … крестьяне остаются без должного призора…”, таму “… Повелеваем означенное имение отдать от него в управление подскарбия графа Михайла Огинского, яко законнаго наследника перваго, с тем… дабы доходы с имения собираемые, в полне достовляемые были кухмистру князю Огинскому до самой его смерти…”

М.К. Агінскі (пач. XIXст.)
Гэты ўказ будзе перададзены Сенату, потым будзе пасланы 28 красавіка Менскаму губернатару Карнееву, канцэлярыя якога атрымае яго ўжо 8 траўня. Па гэтаму ўказу князь Міхал станавіўся фактычна апекуном-ўпраўляючым маёмасцьці свайго дзядзькі.

План Залесься. 1800г.
Сядзіба кухмістра, князя Франьцішка Ксаверыя складалася з драўлянага палаца (пабудаваны ў 1-й палове XVIII cт.), перад галоўным фасадам якога (з боку става) быў гаспадарчы двор. Каля става – драўляны млын, бровар, далей фальварак з гаспадарчымі пабудовамі, сад і агарод. Другі (дваровы) фасад палаца выходзіў ў рэгулярны “Італьянскі парк” – чатырохкутнік (310х140 метраў) абсаджаны ліповымі алеямі ў якім былі квадраты з кустоў агрэсту, парэчак, смуроду і садовыя дрэвы – грушы і яблыні. “Компас перад палацам з каменем белым мармуровым на пастаменце драўляным” – з інвентара 1795г. Да сядзібы Залесьсе яшчэ належалі: вёскі – Міхневічы, Алянец, Зарудзічы, Перабродзічы, Заскавічы, Готкавічы, Яневічы, Белая;; царква недалёка ад палаца; касцёл на значнай адлегласьці; рэкі і перавоз на Віліі (мяжа сядзібы з поўначы); тры карчмы; лугі ў поймах рэчак, Алянецкі бор і цагельня на рацэ Белай. На плане сядзібы 1800г. ўказана, што пад палацавымі забудовамі і паркам – 8 моргаў і 207 прутоў; царква і могілкі – 46 прутоў; стаў зь берагамі – 8 прутоў.

Залесьсе. Сядзіба Ф. Ксаверыя Агінскага. Рэканструкцыя на XVIII ст. арх. Л. Івановай

Палац Ф. Ксаверыя Агінскага. Рэканструкцыя на XVIII ст. арх. Л. Івановай
Тагачасныя адзінкі вымярэньня плошчаў – морг = 0,53га; прут = 23,7 м2. Ў тыя часы вёскі Залесьсе не існавала, так называлася толькі сядзіба Агінскіх.
Ўся сядзіба (асабліва драўляны палац) з-за недагляду прыходзіла ў заняпад. Новы гаспадар, князь Міхал, пасяліўшыся ў палацы дзядзькі (троху яго аднавіўшы), адразу ж пачаў справы па будоўлі новага, мураванага – для сваёй новай сямьі. А дзядзька, граф Франьцішак пераехаў ў свой палац ў Маладэчна.
1803, 10 ліпеня – нарадзілася дачка Амелія. Ў час яе нараджэньня была пасаджана алея таполяў (напэўна на месцы новага ангельскага парка – за новым палацам). Выхаваньнем і наглядам за Амеліяй займаліся ангельская гувернантка
Mistres Whiter, нянька - вясковая спадыня, пані Загурская і стары лёкай, ў абавязкі якога ўваходзіла выконваць ўсе пажаданьні маленькай князёўны.
Амелія Агінская. 1808 г., мастак Франсуа Ксавье Фабр
Існуючая зараз каля Залесься вёска Амеліна была названа ў гонар дачкі Агінскага – першага дзіця ад шлюбу з Марыяй Нэры. Калі Амелія троху падрасла, ёй для гульняў было дадзена мядзьвядзеня зь ліку “выхаванцаў Смаргонскай акадэміі”.
“Смаргонская акадэмія” – гістарычная, жартаўлівая назва Смаргоні, дзе з
XVI ст., Радзівіламі была заснавана так званая “школа навучаньня мядзьвядзёў”, якіх вучылі танцаваць пад музыку, стоячы на задніх лапах. “Выхаванцы акадэміі” прадаваліся ў каралеўскія двары Нямеччыны, Італіі і Францыі.У гэтым годзе Юзаф Казлоўскі, за свой кошт, выдае ў С. Пецярбурзе музычныя творы свайго вучня. Казлоўскі “прапагандуе” творы Агінскага і, як настаўнік музыкі сямьі імператара, запісвае іх ў сшыткі сваіх вучаніц-сясьцёр цара.
1804
- жонка Агінскага піша зімой ліст з Залесься ў Італію – сваёй сястрэ, графіне Скоці, ў якім апавядае пра свае ўражаньні ад новага сямейнага жыцьця: “… Залесьсе – цудоўная мясьціна. Вакол нас сьнягі і маразы, але мы іх не заўважаем – праўду кажуць, што шчасьце можна знайсці ўсюды, калі ў сэрцы няма дакораў і дробных прыхільнасцяў…”Пачынаючы з 1804г., Агінскі ў Залесьсі пачынае сістэмазаваць свае дзёньнікавыя запісы – адсюль бярэ пачатак яго праца над “Мемуарамі”.
Ў гэтым жа годзе Агінскаму, царскім указам былі вернуты землі Міхала Казіміра Агінскага (памёр ў 1800г.). Акрамя гэтага, Аляксандр
I паабяцаў выплаціць з дзяржаўнай казны вялікія віннасьці з маёнткаў, якія былі вернутыя Агінскаму (іх было шмат, уключаючы Ракаў, Еўе, Бялынічы, Цяцерын, Гаўя, таксама былі і палацы -–ў Вільні, Гародне і Варшаве).1807
– ў Агінскіх нараджаецца другая дачка Софья, якая хутка памірае, пахавана ў капліцы Агінскіх касьцёла Сьвятога Яна ў Вільні.Ліпень – пасьля Тыльзіцкай дамовы (паміж Аляксандрам
I і Напалеонам) Агінскі звяртаецца да цара за дазволам выехаць з сямьёй за мяжу ў сувязі з тым, што мясцовы клімат дрэнна адбіваецца на стане здароўя яго жонкі.Напэўна для Агінскіх гэты ад’езд яшчэ спроба зьмяніць абстаноўку пасьля сумнай падзеі – смерці і пахаваньня маленькай Софьі.
1807 – 1810 – паездкі Агінскіх ў Венецыю, Фларэнцыю, Парыж.
1807 – сустрэча Агінскага з Напалеонам у Венецыі.
1808 – ў Фларэнцыі нарадзіўся сын Ірэнеуш. Ў гэтым жа годзе, 10 кастрычніка, ў швайцарскім мястэчку Салюр памёр кіраўнік паўстаньня 1794г. – Тадэвуш Касцюшка. А ў маёнтку стрыечнага брата Агінскага – Фелікса Лубенскага (напэўна ў Бжэзінах) ва ўзросце 73-х гадоў скончыў сваё жыцьцё ўлюбёны настаўнік Агінскага – Жан Ралей.

Ірэнеуш Агінскі. 1820 г., мастак Франсуа Ксавье Фабр
1809 – ў Залесьсі нарадзілася дачка Эмма.
1810 – атрымаў ад Аляксандра I пасаду сенатара Расейскай імперыі і стаў дарадцам імператара па справах тэрыторый далучаных да Расеі пасьля падзелу Рэчы Паспалітай (Летува і Беларусь).
Жонка Агінскага, ў сувязі з гэтым, як сенатарша, дадала да свайго італьянскага прозьвішча частку “de” і стала звацца “Агінская марыя дэ Нэры”. Агінскія былі частымі гасьцямі на царскіх балах. Сучаснік дае такі партрэт сенатаршы – “… Ў той час яна было ўжо сапраўднай дамай, … ганарлівай арыстакраткай ў сапраўдным сэнсе гэтага слова… Ў грамадства прыйшло новае пакаленьне, якое ня ведала аб яе мінулым [маецца на ўвазе яе паходжаньне – дачка карчмара – аўт.] і яна здавалася сур’ёзнай, паважанай, знакамітай і прывабнай спадыняй, перад якой, як перад багіняй, ў нас і за мяжой, пакорліва скланялі галовы”.

Марыя дэ Нэры Агінская, мастак А. Малінары
Ў час паездкі сенатара ў Парыж (верагодна па даручэньню цара), яшчэ адна сустрэча з Наполеонам. Ў доме Марыі Валеўскай ("Марысі" – каханкі Наполеона), паміж сенатарам і маршалам Дзюрокам адбылася гутарка ў якой апошні казаў пра незалежнасць Польшчы, як пра ілюзію (“un projet chimerique”).
Агінскі яшчэ раз пераканаўся ў марных надзеях палякаў атрымаць сапраўдную незалежнасць ад французаў, і што стварэньне ў 1807г. Варшаўскага герцагства не болей чым “фармальнасць” з боку Наполеона.
1811 – з Парыжу разам з Агінскім ў Залесьсе прыехаў італьянскі музыка і кампазітар Джузэпэ Паліяні, які на працягу 11 гадоў будзе жыць ў Залесьсі і выкладаць музыку дзецям Агінскага.
Д. Паліяні нарадзіўся ў Рыме, ў 1781г. Ў Неапалі ён склаў оперу “
La sinta amante”. Сачыняў оперы для тэатра Альдэбрандзіні, жыў ў Парыжы, складаў вакальныя і інструментальныя творы.Красавік – Агінскі атрымаў даручэньне ад Аляксандра
I зрабіць праект аўтаноміі заходніх губерніяў – Віленскай, Гарадзенскай, Віцебскай, Менскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай (таксама і акругаў – Беластоцкай і Тарнопальскай).
Аляксандр I
15 траўня – “Запіска графа Агінскага пададзеная Аляксандру
I” і “Праект указа аб новай арганізацыі заходніх губерніяў”.Яны ўпершыню надрукаваны ў Беларусі ў 1995г. ў гістарычным альманаху “Адраджэньне”,вып.1, выдав. Мінск, “Універсітэцкае”, ў перакладзе Анат. Грыцкевіча, ст. 195-233.
“Запіску…”, якая з’яўляецца абгрунтаваньнем “Праекта…”, Агінскі пачынае… з Напалеона – дае яго псіхалагічна-палітычны партрэт, прапануючы цару прыгледзецца “разважна і ня прадузята да асабістага характару гэтага манарха і ягоных вайсковых прыёмаў”. Аналізуючы паводзіны Наполеона (прыпамінаючы яму ахвяры палякаў ў Італіі, Санта-Дамінга і Іспаніі), Агінскі дае “сістэму” гэтага хітрага палітыка, дзякуючы якой ён атрымоўвае “прыхільнікаў, спакушаючы і падпарадкоўваючы сабе людзей і дабіваецца посьпеху і знаходзіць сродкі для выкананьня сваіх планаў (асабліва ў с